Сочинение на тему ,, За што я люблю Радзиму,,

 Мая Радзіма — Беларусь. Гэта краіна адна з самых прыгажэйшых у свеце. Беларусь размешчана ў лясной зоне. Лясы займаюць вялікую частку маёй краіны. А колькі ў Беларусі рэк і азёр! Болын за ўсё іх у паўночнай частцы. На поўдні маёй краіны размяшчаюцца балоты. Разнастайны раслінны і жывёльны свет нашай краіны ўражвае сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. У нас жыве птушка, якая зяўляецца сімвалам Беларусі. Гэта — бусел. Нашу краіну так і называюць «зямля пад белымі крыламі».
     Прыгажосць роднай зямлі, непаўторнасць яе прыроды неаднаразова алісваліся нашымі пісьменнікамі: Я.Купалам, Я.Коласам, У.Караткевічам, Н.Гілевічам, Р.Барадуліным і іншымі. У.Караткевіч у вершы «Бацькаўшчына» з гонарам апісвае сваю радзіму, нашу Беларусь. Р.Барадулін у вершы «Ад сівых гадоў...» апявае прыроду нашай краіны, захапляецца яе краявідамі, мовай.
     Я вельмі люблю сваю краіну, ганаруся тым, што я — беларус. Вельмі вобразна сказаў пра Беларусь паэт П.Броўка, апісваючы нашу зямлю:

     Зямля Беларусі! Ты ў граях-вяснянках, 
     Ты ў звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў, 
     Ты песня сама ад крыніц да заранкі, 
     Ад зорак паўночных да сіняга ранку, 
     Ты наша паэма з бурштынавых слоў!..

Оцени ответ
Подпишись на наш канал в телеграм. Там мы даём ещё больше полезной информации для школьников!

Загрузить картинку