Сачыненне Гераічнае і трагічнае ў аповесці Васіля Быкава “Знак бяды
помогите пожалуйста,но только что бы не с одного сайта было все взятоо


" Аповесць «Знак бяды» — твор, у якім памастацку глыбока паказаны такія гістарычныя падзеі, як рэвалюцыя,калектывізацыя, вайна з фашызмам, духоўны стан народа на перакрыжаванніэпох. Вельмі выразна ва ўступе да твора аўтар стварае вобраз часу.Разбуранае гняздо, дзе засталіся рэшткі былога жыцця, а цяпер усёскорана тленам і небыццём, зяўляецца знакам бяды. Атмасфера, якаяакружае жыццё герояў аповесці, Петрака і Сцепаніду Багацькаў,напружаная, трывожная. Прывід бяды адчуваецца ў пагрозлівым гуленямецкага грузавіка, у прарэзлівым крыку пастушка.Пятрок і Сцепаніда Багацькі — звычайныясяляне. Іх жыццё — гэта цяжкая праца на неўрадлівай камяніцы. Яны нечакаюць ад лёсу палёгкі, па-хрысціянску прымаюць героі ўсё наканаванаелёсам.Пятрок і Сцепаніда паўтараюць шлях,пройдзены коласаўскім Міхалам, мележаўскім Васілём Дзятлам. Герояўабядноўваюць адны і тыя ж падзеі, ілюзіі, страшнае расчараванне. Шматняўдач: даводзіцца пераадолець Петраку і Сцепанідзе: адезд дзяцей,Федзькі і Фені, страта коніка, адзінай апоры ў гаспадарцы, шэрагнеўраджайных гадоў. Бяда за бядой звальваюцца на Петрака, цярплівагапрацаўніка, няўдачлівага гаротніка, а таксама на Сцепаніду, якая яшчэспрабуе, у адрозненне ад мужа, супрацьстаяць навале. Калі ў спісраскулачаных трапляюць імёны беднякоў, якія чымсьці не дагадзілі ўладзе,першай не вытрымлівае і пратэстуе Сцепаніда: «А справядлівасці нетрэба? Калі ўжо да беднякоў дайшло! Дык хіба справядліва? Вы, разумныялюдзі, хібы вы не бачыце! Але ж спытайцеся ў мужыкоў... У якога цёмнагадзеда спытайцеся, ён скажа вам: так жыць нельга! Нельга, каб свае —сваіх!» Сцепанідзе робіцца не па сабе, калі яна чуе свае думкі з вуснаўіншых людзей, хоць і выказаныя па-іншаму.Шмат у паводзінах людзей залежыць адграмадскіх абставін. Калі б не было гвалтоўнай калектывізацыі ў вёсцы,то не было б, напэўна, даносчыка Каладзёнка, не ўзненавідзеў бы ўвесьсвет сын кулака Гуж, не застрэліўся б Васіль Ганчарык. Ён свята верыў усавецкую ўладу. А яна вымусіла яго адпраўляць у Сібір сямю каханайдзяўчыны Анюты. Ад перажытага шоку анямеў яго малодшы брат Янка.Вайна з немцамі зруйнавала сямейнаегняздо Багацькаў. Сцепаніда, звыклая «меркаваць аб вялікім па малым, абсвеце — па сваёй вёсцы», не памылялася, калі здзейсніла свой апошніадчайны ўчынак: спаліла сябе, але не здалася на літасць пераможцаў.Пятрок, няўдачнік, «недалэга», які шмат у чым саступае гвалту, але ўсамым галоўным, калі справа датычыцца яго сумлення і годнасці,становіцца настойлівым, упартым і мужным. Узброены векавечнай мудрасцюпродкаў («подласць — справа нягоднікаў», «у каго праўда, таму непатрэбна зброя»), Пятрок ваюе, як умее. Ён вяртаецца з бульбянішча, куцыяго пагналі немцы, і радуецца: «Чорта ты яе (бульбу) возьмеш длягерманскай арміі... Няхай згіне яна там!» Ён не здраджвае сваімпрынцыпам нават у той сітуацыі, калі паліцыянты сквапна дамагаюццазабраць у яго самагон. «Ён не дасць ім на сабе ездзіць, як ім захочацца,яшчэ ён пастаіць за сябе. Во хоць бы з гарэлкай: чорта ён даў ім гэтуюнайлепшую бутэлечку, нават выстаяў пад расстрэлам, наглядзеўшыся смерці ўвочы, а вот жа не аддаў, упёрся, і паехалі з чым і прыехалі. Скулляім!»У словах і думках быкаўскіх герояў жывеэпоха. Творы пісьменніка — гэта не толькі дакладныя малюнкі трагічнайгістарычнай рэчаіснасці, эпохі калектывізацыі, фашызму, але і мастацкаяфіласофія, асэнсаванне яе супярэчнасцей. Пісьменнік імкнецца да поўнайабектыўнай праўды пра час і людзей, як сказаў П.Панчанка, героіпісьменніка «Лазняк, Жаўтых, Іван Цярэшка, Каця, Валошын, Чумак, АлесьМароз, Іваноўскі, Сцёпка Таўкач, Міця, Маслакоў, Ляўчук, Грыбаед, ЗосяНарэйка, Хведар Роўба... I, вядома, Сотнікаў. I, вядома, Сцепаніда. Якіянепаўторныя людзі, і ў кожнага высокая чалавечая годнасць! Гэта нашнарод, гэта глыбокія народныя характары». Быкаўская філасофіярэчаіснасці вельмі неабходная для сучаснікаў і будучых пакаленняў.Пісьменнік сцвярджае ў сваіх творах ідэю самакаштоўнасці чалавечагажыцця — спрадвечны гуманістычны прынцып.

Оцени ответ
Подпишись на наш канал в телеграм. Там мы даём ещё больше полезной информации для школьников!

Загрузить картинку